У бліжэйшыя выходныя (11–12 жніўня) плануецца выезд валанцёраў на раскопкі Гальшанскага замка. Арганізуюцца групы з Мінска і Гродна. Валанцёры будуць браць непасрэдны ўдзел у працэсе раскопак, удзельнікам забяспечваецца харчаванне (абеды) і начлег.

Што неабходна: пальчаткі, пры магчымасці: пэндзаль малярны, скрабкі, спальнік (на ўсялякі выпадак).

Мэта раскопак — удакладненне памераў Гальшанскага замка для наступнай распрацоўкі планаў рэстаўрацыі і кансервацыі.

Паездкі будуць арганізоўвацца штотыдзень на працягу жніўня, ахвотныя могуць далучыцца да археолагаў у працоўныя дні.

Больш інфармацыі тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?