Сабекошт праезду ў метро складае 3.800–4.000 рублёў,заявіў на
Паводле яго слоў, рашэнне пра павышэнне кошту праезду прымае Мінгарвыканкам па ўзгадненні з Мінэканомікі, і «яно залежыць ад узроўню жыцця мінчан». Пакуль прапаноў з нагоды павышэння тарыфу не было, паведаміў начальнік метро.
Ён таксама адзначыў, што акупнасць метро складае 55%, 45% датуецца з бюджэту горада.Метро зарабляе не толькі за кошт перавозкі пасажыраў, але таксама рэкламы і арэнды. Штомесяц ад рэкламы ў вагонах атрымліваюць выручку ў 693 млн. рублёў, на станцыях — 150 млн., за арэнду — 472 млн. рублёў.
Разам з тым, адзначыў кіраўнік, аказанне паслуг грамадскіх туалетаў стратнае.Таксама стратная праца ліфтаў і прылад для інвалідаў. «Але такія паслугі сацыяльна значныя і неабходныя», — адзначыў Юрэня.
Што да сярэдняй заработнай платы работнікаў метро, то Юрэня паведаміў, што ў ліпені яна складзе 4,6 млн. рублёў, у чэрвені была 4 млн. Сёлета зарплата павялічвалася чатыры разы, штораз на 15%.
Машыністы атрымліваюць ад 7 да 9 млн. рублёў штомесяц.
Паводле слоў Юрэні, сёння ў метро працуе 4.300 чалавек, метро за мінулы год перавезла 268 млн. пасажыраў, у сярэднім штодня перавозіцца 732 тыс. пасажыраў.
Паводле слоў Юрэні, увод новых трох станцый метро гэтай восенню павялічыць пасажырапаток, як чакаецца, на 7%.