Ахоўныя канструкцыі плануецца ўстанавіць на кожнай станцыі трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна, якая цяпер праектуецца.Пра гэта на
Паводле яго слоў, падобныя канструкцыі, якія прадухіляюць падзенне людзей на рэйкі, устаноўлены на дзевяці станцыях метро
Разам з тым, паводле яго меркавання, «чалавек, які задумаў самагубства, знойдзе магчымасць яго ўчыніць».Паводле інфармацыі Юрэні, сёлета ў мінскім метро адбылося 11 падзенняў на рэйкі, з іх тры — гэта спробы суіцыду, два чалавекі загінулі. «Як правіла, яны выбіраюць момант, калі цягнік знаходзіцца за метр ад іх, і нічога зрабіць ужо немагчыма», — растлумачыў Юрэня.
Ён таксама паведаміў, што для стварэння больш камфортных умоў для пасажыраў у наступным годзе плануецца закупляць вагоны, абуладкаваныя шклопакетамі і кандыцыянерамі.«Гэта дазволіць павялічыць камфортнасць, знізіць узровень шуму ў вагонах», — адзначыў начальнік метрапалітэна.
Акрамя таго, паводле яго слоў, на станцыях з малым пасажырапатокам эскалатары будуць забяспечвацца прыладамі рэгулявання: эскалатар пачынае працаваць, як толькі да яго набліжаецца чалавек. Юрэня таксама паведаміў, што да канца года запланавана адрамантаваць шэсць эскалатараў.