Са снежня гэтага года Мінск і сталіцу Каталоніі звяжа рэгулярны рэйс. Ён будзе ажыццяўляцца двойчы на тыдзень — па серадах і нядзелях, паведамляе «Туризм и отдых».

«Белавія» выставіла дастаткова невысокія прома-цэны на квіткі — 290 евро туды-назад. Так, цана квітка на чартар па маршруце Мінск — Барселона ў гэтым годзе складае 380 еўра, падкрэслівае tio.by.

Для параўнання: злётаць у Барселону Wizzair з Вільні 10 снежня / 14 снежня (вяртанне) — даты ўзятыя адвольна — будзе каштаваць 394 літы (114 еўра).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0