У Лондане на Алімпіядзе славуты амерыканскі плывец Майкл Фэлпс абвесціў, што спыняе выступы. І дазволіў сабе расслабіцца. У інтэрв’ю газеце Wall Street Journal ён прызнаўся, што часта спраўляў малую патрэбу, не выходзячы з басейна.

«Калі табе дзве гадзіны трэба адтрэніравацца, то не будзеш жа выходзіць з басейна, каб справіць патрэбу, — дадаў Фэлпс. — Мне здаецца, што ўсе ў басейне сікаюць», — расказаў ён пра звычкі прафесійных плыўцоў.

«Усё роўна ж хлорка знішчае ўсе шкодныя рэчывы», — растлумачыў 27-гадовы чэмпіён.

Пасля выхаду «на пенсію» Фэлпс плануе паглядзець свет. Бо, як кажа плывец, за 12 гадоў спартовай кар’еры ён бачыў толькі «басейны ды гатэлі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?