У Мазыры ў аўтамабільнай аварыі загінула мясцовая жыхарка 1986 года нараджэння, якая была на дзявятым месяцы цяжарнасці. Трагедыя здарылася 5 жніўня.

Аўтамабіль «Вольва», якім кіраваў жыхар Мінска, сутыкнуўся з аўтамабілем «БМВ». У ДТЗ пацярпелі пасажыры нямецкага аўтамабіля — дзве жанчыны, абедзве 1986 года нараджэння, жыхаркі Мазыра, і кіроўца «БМВ» 1988 года нараджэння. Яны былі дастаўленыя ў бальніцу ў цяжкім стане.

Адна з жанчын, якая была на дзявятым месяцы цяжарнасці, памерла; загінула і яе ненароджанае дзіця.
Муж, кіроўца «БМВ», і другая жанчына знаходзяцца з траўмамі ў бальніцы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?