У чымсьці паўтарылася леташняя гісторыя з аўстрыйскім «Штурмам». Нічыя дома 1:1, а потым БАТЭ забіў два галы ў гасцях. Нават аўтар аднаго з іх той жа — Аляксандр Валадзько.

Увогуле, лік прымушаў БАТЭ з першых хвілін пайсці наперад, што беларусы і зрабілі. У сярэдзіне першага тайму Віталь Радзівонаў зрабіў пас-цукерачку на партнёра па атацы Дзмітрыя Мазалеўскага — 1:0.
Гэта ўжо прымушала венграў гуляць першым нумарам, да чаго «Дэбрэцэн» не вельмі быў гатовы. Нейкія рэдкія моманты ўзнікалі, але Гарбуноў і абарона з імі спраўлялася.

У другім тайме да чырвонай карткі дагуляўся Балаш Нікалаў. А праз дзве хвіліны пасля гэтага два Сашы — Глеб і Валадзько — падвоілі перавагу. Першы адзначыўся пасам, другі — голам.

Больш мячоў гледачы не пабачылі.

Незалежна ад таго, ці пройдзе БАТЭ наступны раўнд Лігі чэмпіёнаў яны забяспечылі сабе еўракубкавую восень — пятую запар! У выпадку перамогі ў Лізе чэмпіёнаў, калі прайграюць — у Лізе Еўропы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?