Паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка на прэс-канферэнцыі 8 жніўня.

Паводле яго слоў, установы аховы здароўя сталіцы на пачатак лета мелі патрэбу ў 1 тыс. урачоў і 1 тыс. 700 медработнікаў сярэдняга звяна, а атрымалі пасля размеркавання маладых спецыялістаў у медыцынскіх ВНУ і каледжах 516 дактароў (392 накіраваны ў амбулаторна-клінічныя ўстановы) і 378 медсясцёр і акушэрак.

Карпенка адзначыў, што ў сталіцы працуюць два медыцынскія каледжы, аднак «туды мінчане неахвотна ідуць вучыцца», бо «гэта працаёмкая спецыяльнасць, якая патрабуе не толькі ведаў, але і практычнага вопыту».

Укамплектаванасць лячэбных устаноў дакторскімі пасадамі складае 79,1% (дактары) і 76,9% (сярэдні медперсанал). Дзякуючы сумяшчальніцтву стаўкі запоўнены на 96,3% сярод дактароў і на 97% — сярод медсясцёр.

«Праблему недахопу медыцынскіх кадраў імгненна не вырашыш», — адзначыў Карпенка, падкрэсліўшы, што падрыхтоўка медыцынскіх работнікаў вядзецца на працягу доўгага часу.
Намеснік старшыні гарвыканкама заявіў, што замацоўваць кадры ў Мінску будуць праз даванне месцаў у інтэрнатах кватэрнага тыпу, некаторыя з якіх ужо працуюць, а іншыя будуць будавацца. Плануецца таксама паляпшэнне матэрыяльнай базы медкаледжаў і ўвядзенне ў перспектыве мэтавага набору навучэнцаў для медустаноў Мінска.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?