За аўторак 14 сакавіка былі затрыманыя больш за 20 актывістаў рэгіянальных штабоў Аляксандра Мілінкевіча. За сераду яшчэ столькі ж.

Суды даюць ім суткі. У Наваполацку на на сем сутак асудзілі Аляксея Трубкіна, у Віцебску — Віталя Броўку, у Берасьці Сьцяпана Навасяльчана на 10 сутак арышту, Васіля Берасьнёва ў Воршы на 7 сутак. Затрымалі гарадзенскіх кіраўнікоў штабу Сяргея Мальчыка і Віктара Сазонава. Бяруць ва ўсіх абласных цэнтрах і буйных гарадах.

А 15-й гадзіне ў сераду ў Менску затрымалі лідэра АГП Анатоля Лябедзьку. Усім затрыманым часьцей за ўсё інкрымінуюць нецэнзурную лаянку і непадпарадкаваньне міліцыі.

Актывістаў імкнуцца выключыць з прэзыдэнцкай кампаніі менавіта на 19 сакавіка — каб у рэгіёнах людзі засталіся без сваіх лідэраў, а ў Менску Мілінкевіч — бяз штабу.

Падрабязнасьці — у рубрыцы “Хроніка” на сайце 16 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?