Прэмія ў памяць пра былога прэзідэнта нямецкага ПЭН-цэнтра Германа Кестэна ўручаецца напярэдадні міжнароднага Дня зняволеных пісьменнікаў, які адзначаецца 15 лістапада. Прэмію атрымліваюць літаратары і журналісты за выдатныя заслугі ў абароне правоў чалавека і тыя з іх, хто трапляў пад палітычныя рэпрэсіі.

Сёлета ўганараваньне лаўрэатаў запланаванае на 11 лістапада, аднак асабіста атрымаць прэмію Ірына Халіп наўрад ці зможа. 16 мая 2011 года ў рамках крымінальнай справы пра «масавыя беспарадкі» ў Мінску 19 снежня 2010 года яна была асуджаная да 2 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на 2 гады.

У адпаведнасці з прысудам, ёй забаронены выезд за межы краіны. Аднак Ірына Халіп не выключае, што на цырымоніі можа альбо прысутнічаць яе прадстаўнік, альбо яна падрыхтуе адмысловы відэазварот.

Лаўрэатамі прэміі Германа Кестэна ў розныя гады былі нямецкія празаікі Ангеліка Мехтэль і Гюнтэр Грас, англійскі драматург Гаральд Пінтэр, расейская журналістка Ганна Паліткоўская ды іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?