Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 10 жніўня ў Беларусі будзе пахмурна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах Віцебскай вобласці моцныя дажджы. Днём месцамі па краіне навальніцы. Ноччу на паўднёвым усходзе слабы туман. Вецер заходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7–13°С, днём ад плюс 16°С на поўначы да плюс 23°С на поўдні рэспублікі.

У Мінску 10 жніўня пахмурна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў. Днём кароткачасовыя дажджы, магчыма навальніца. Вецер заходні 4–9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10–12°С, днём плюс 18–20°С.

11 жніўня ў Беларусі будзе пахмурна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночны 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7–13°С, днём плюс 15–22°С.

12 жніўня ў Беларусі будзе пахмурна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўночны, паўночна-заходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6–13°С, днём плюс 16–23°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?