У Беларусі цэны на хлеб, батоны і мяса куранятаў павысяцца ў жніўні на 10%, паведамілі ў аддзеле сувязяў з грамадскасцю Міністэрства эканомікі.

"З улікам росту закупачных цэн на збожжа ў жніўні на 10% павышаюцца гранічныя максімальныя адпускныя цэны на традыцыйныя віды без дадаткаў хлеба і батонаў, а таксама на мяса куранят-бройлераў", - адзначылі ў міністэрстве. Гэта прадугледжана пастановай Мінэканомікі ад 31 ліпеня 2012 г. №68. Яно ўносіць дапаўненні і змяненні ў пастанову Міністэрства эканомікі ад 26 красавіка 2012 г. № 35 аб цэнах на сацыяльна значныя тавары.

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання -- з 11 жніўня, афіцыйнае апублікаванне на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі -- 10 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?