Учора раніцай у Судаку (Украіна) турыст з Беларусі пачаў скакаць па чужым аўтамабілі, моцна яго памяў.

Як паведамляе мясцовы сайт sudak.pro, міліцыянтам, што прыбылі на месца, хлопец заявіў, што ён «эльф».

— У кароткі тэрмін на месца прыбыла і група хуткага рэагавання «Барс», якая пацвердзіла інфармацыю і прыняла меры па затрыманні правапарушальніка.

Ён сапраўды скакаў па машыне, пакідаючы на транспартным сродку моцныя ўвагнутасці, — распавялі міліцыянты.

Затрыманым аказаўся грамадзянін Беларусі, які, знаходзячыся ў неадэкватным стане пасля прыёму невядомых галюцынагенных наркатычных сродкаў, вырашыў што ён — «эльф» добра скача і вельмі мала важыць, таму лёгка можа бегаць па дрэвах і аўтамабілях.

Усё гэта ён бачыў у гульні «world of warcraft».

«Казачнага» героя даставілі ў аддзяленне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0