Аб гэтым заявіў намеснікпрэс-сакратара МЗС Францыі Венсан Фларэані 9 жніўня напрэс-канферэнцыі ў Парыжы.
«Францыя раздзяляе неспакой (кіраўніка дыпламатыі Еўрасаюза) Кэтрын Эштан адносна адмовы Мінска працягнуць акрэдытацыю пасла Швецыі ў Беларусі. Мы салідарныя са шведскімі ўладамі і заклікаем Беларусь аднавіць нармальныя дыпламатычныя адносіны са Швецыяй», — цытуе Фларэані РІА Новости.
Ён адзначыў, што краіны ЕС, і ў тым ліку Францыя, абмяркуюцьбеларуска-шведскія адносіны 10 жніўня на пасяджэнні Камітэта па палітыцы і бяспецы ЕС.
Нагадаем, на мінулым тыдні Мінск экстранна пакінуў пасол Швецыі Стэфан Эрыксан, якому ўлады Беларусі адмовілі ў працягу акрэдытацыі. Дыпламата абвінавацілі ў дэструктыўнай дзейнасці.
8 жніўня МЗС Беларусі выступіла з заявай, у якой аб’явіла, што супрацоўнікі беларускага пасольства ў Швецыі ў поўным складзе адкліканыя з гэтай краіны. У сваю чаргу шведскаму боку прапанавана прыняць аналагічныя меры і адклікаць усіх сваіх дыпламатаў з Мінска да 30 жніўня.