Прадстаўніца Беларусі Васіліса Марзалюк прайграла сутычку за бронзавы алімпійскі медаль у жаночай барацьбе (вагавая катэгорыя да 72 кг).
9 жніўня ў кваліфікацыі Марзалюк саступіла балгарцы Станцы Златэвай Хрыставай - 0:3, а ў першай сутычцы суцяшальнага турніра за бронзавы медаль перамагла Ені Франсан са Швецыі - 3:1.
У паядынку за трэцяе месца Марзалюк прайграла прадстаўніцы Іспаніі з Краіны Баскаў Майдэр Унда.
Пакуль у беларусаў на Алімпіядзе 10 медалёў: тры золата, тры срэбры, чатыры бронзы.
Золата: Надзея Астапчук (6 жніўня, лёгкая атлетыка, ядро) Максім Мірны / Вікторыя Азаранка (5 жніўня, тэніс, мікст), Сяргей Мартынаў (3 жніўня, стральба);
срэбра: два медалі Аляксандры Герасімені (2 жніўня і 4 жніўня; плаванне); медаль братоў Аляксандра і Андрэя Багдановічаў (9 жніўня, каноэ-двойка).
бронза: Марына Шкерманкова (1 жніўня, цяжкая атлетыка) і Ірына Кулеша (3 жніўня; цяжкая атлетыка), Вікторыя Азаранка (4 жніўня; тэніс), байдарка-чацвёрка (8 жніўня; Ірына Памелава, Надзея Папок, Вольга Худзенка і Марына Палтаран).