Год таму, 13 жніўня 2011 г., Васіль Парфянкоў, вызваліўшыся з калоніі, сустракаў на мінскім вакзале іншых палітвязняў.

Год таму, 13 жніўня 2011 г., Васіль Парфянкоў, вызваліўшыся з калоніі, сустракаў на мінскім вакзале іншых палітвязняў.

«Некалькі дзён ён будзе знаходзіцца ў Мінску — гэта можа быць турма на Акрэсціна, альбо ізалятар на вуліцы Валадарскага. Пасля яго павінны этапаваць. Ёсць некалькі варыянтаў, дзе ён можа адбываць пакараньне: Ваўкавыск, Глыбокае, Жодзіна. Я ведаю, што ён пісаў заяву, каб адбываць пакаранне ў Глыбокім.

Куды яго накіруюць, стане вядома днямі», — паведаміла праваабаронца Наста Лойка.

Папраўчая ўстанова №13 у Глыбокім мае сярод зняволеных рэпутацыю самай закрытай калоніі ў Беларусі. Адрозна ад іншых беларускіх калоній, дзе вязні могуць больш-менш свабодна перамяшчацца па зоне, шпацыры глыбоцкіх асуджаных абмежаваныя дзвюма гадзінамі ў дзень.

***

29 траўня Васіль Парфянкоў быў асуджаны паводле арт. 421 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь суддзёй Першамайскага раёна Мінска Сяргеем Бандарэнкам. Прэвентыўны нагляд тэрмінам на адзін год, у парушэнні якога прызнаны вінаватым былы палітвязень, быў устаноўлены за ім з 5 студзеня 2012 года. Падставай для гэтага стаў ўдзел Парфянкова ў грамадска-палітычным жыцці пасля таго, як ён у ліку іншых вязняў Плошчы-2010 быў вызвалены ў жніўні 2011 года ў адпаведнасці з указам прэзідэнта аб памілаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?