У пятніцу журналістка Таццяна Белашова была выкліканая ў Мінскую гарадскую пракуратуру ў сувязі з праверкай дзейнасці тэлеканала “Белсат”.

Пракурор Дзмітрый Пастаялка прыгадаў Белашовай яе затрыманне ў Парку Горкага ў Мінску 1 чэрвеня падчас падрыхтоўкі відэасюжэта. Паводле пракуратуры, здымкі, зробленыя Таццянай, выйшлі ў эфір “Белсата”.

У сувязі з гэтым Таццяне было вынесена папярэджанне ад недапушчальнасці парушэння закона "Аб сродках масавай інфармацыі", у прыватнасці, працы без акрэдытацыі на карысць польскага тэлеканала. Папярэджанне было ўручана журналістцы за подпісам намесніка пракурора г.Мінска Казіміра Кежуна.

Сама Таццяна сказала, што не лічыць сябе вінаватай, і таму адмовілася даваць у пракуратуры тлумачэнні.

Нагадаем, што цягам года аналагічныя папярэджанні былі вынесеныя цэламу шэрагу незалежных журналістаў, а ў чэрвені Следчы камітэт Беларусі афіцыйна заявіў пра пачатак праверкі дзейнасці “Белсата”.

Пісьмовыя папярэджанні пракуратуры за 2012 год:

1. Аліна Радачынская (Мінск, 28 сакавіка)

2. Вольга Чайчыц (Мінск, 28 сакавіка)

3. Зміцер Краўчук (Мінск, 22 сакавіка)

4. Зміцер Кісель (Брэст, 19 сакавіка, але датавана 27-м лютага)

5. Гражына Шалкевіч (Гродна, 27 лютага)

6. Аляксандр Дзянісаў (Гродна) -21 лютага

7. Віктар Парфёненка (Гродна) – 21 лютьага

8. Мікола Дзятчэня (Гродна) – 16 лютага

Вусныя папярэджанні КДБ:

1. Гражына Шалкевіч (Гродна, 30 студзеня)

2. Яўген Парчынскі (Полацк, 22 лютага)

3. Андрэй Мялешка (Гродна, 28 лютага)

4. Анатоль Санаценка (Бабруйск, 5 красавіка).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?