Беларуская мужчынская байдарка-двойка ў складзе Вадзіма Махнёва і Рамана Петрушэнкі выйшла ў медальны фінал у спаборніцтвах на дыстанцыі 200 м.

10 жніўня беларусы спачатку выйгралі свой ​​папярэдні заезд з вынікам 33,129 сек., а затым першынствавалі і ў паўфінале, палепшыўшы час да 32,641 секунды.

Таксама прабіўся ў медальны фінал спаборніцтваў на дыстанцыі 200 метраў канаіст Дзяніс Гаража.

У папярэднім заездзе Гаража фінішыраваў другім з вынікам 41,290 сек. Другое месца беларус заняў і ў паўфінале, паказаўшы крыху горшы час — 41,427.

Фіналы пройдуць 11 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?