Паводле амерыканскіх СМІ, форвард хакейнай зборнай Беларусі Андрэй Касціцын можа працягнуць кар’еру ў клубе «Нью-Ёрк Рэйнджэрс».
Таксама журналісты не выключаюць, што беларус можа адправіцца ў Кантынентальную хакейную лігу.

Раней казалася, што форвардам цікавіцца «Пітсбург». Кіраўніцтва «Пінгвінс» выйшла на агента гульца, каб абмеркаваць магчымыя варыянты кантракту. Але да афіцыйнай прапановы справа пакуль не дайшла.

Зараз Касціцын-старэйшы рыхтуецца да сезону разам з мінскім «Юнацтвам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?