9 жніўня ў Мінску журналісткі Юлія Дарашкевіч і Ірына Козлік былі аштрафаваны судом на 3 мільёны рублёў кожная за фатаграфаванне з плюшавым мішкам. У сувязі з гэтым у штотыднёвай рубрыцы БелаПАН «Пытанне тыдня» мінчане гаварылі, баяцца яны ці не фатаграфавацца з цацачным мядзведзем.
«Лукашэнка сказаў, што ў „плюшавыя“ гульні мы не гуляем. Таму фатаграфавацца не будзем».
«Добры мішка — чаму не? Трэба заўсёды абараняць людзей, іх правы».
«Не буду фоткацца».
«Баюся. Я працую ў такім месцы, што мяне за гэта потым могуць звольніць».
Калі зыходзіць з сумы штрафу журналісткам за «пікетаванне шляхам фатаграфавання», то ўдзельнікі апытання «нахуліганілі» на 75 мільёнаў рублёў.