У сувязі з выкананнем работ па ўкладцы асфальтабетоннага пакрыцця і абмежаваннем руху транспарту, а таксама ў сувязі з пераўладкаваннем кантактнай сеткі па праспекце Ракасоўскага на ўчастку ад вуліцы Пляханава да вуліцы Малініна змяняюцца маршруты грамадскага транспарту. Аб гэтым паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Грамадскі транспарт і сувязь».

11 і 12 жніўня рух тралейбусаў маршрутаў № № 19, 20, 24 з боку дыспетчарскай станцыі (ДС) «Серабранка» арганізуецца па вуліцах Малініна, Крупскай, праспекце Ракасоўскага і далей па маршруце, з боку аўтавакзала (АВ) «Усходні» — без змяненняў.

Рух тралейбусаў маршруту № 41 з боку АВ «Усходні» арганізуецца па пр. Ракасоўскага, направа па вул. Малініна, разварот праз ДС «Серабранка», вул. Крупскай, вул. Малініна і далей па маршруце, з боку ДС «Малініна» — без змяненняў.

Рух тралейбусаў маршруту № 30 адмяняецца.

На час зняцця тралейбуснага руху па праспекце Ракасоўскага для пераўладкавання кантактнай сеткі ў вячэрні і начны час (з 22.00 да 2.00) 10–12 жніўня рух тралейбусаў маршрутаў № № 19, 20, 30, 49 з боку Партызанскага праспекта арганізуецца да АВ «Усходні» з накіраваннем па вуліцы А.Кашавога ў абодвух напрамках.

Рух тралейбусаў маршруту № 24 з боку вуліцы Маякоўскага арганізуецца да плошчы Ванеева. Рух тралейбусаў № 41 у напрамку ДС «Малініна» арганізуецца да АВ «Усходні».

Арганізуецца часовы аўтобусны маршрут № 189 «ДС „Серабранка“ — плошча Ванеева» з накіраваннем па вул. Малініна, пр. Ракасоўскага, вул. А.Кашавога, Партызанскім пр. у прамым напрамку і па вул. Ванеева, пр. Ракасоўскага, вул. Малініна — у зваротным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?