Прычына — максімальна больш плённая падрыхтоўка клуба да матчаў стадыі плэй-оф Лігі чэмпіёнаў з ізраільскім «Хапаэлем Іроні» з Кір’ята-Шмоны,
паведамляе афіцыйны сайт беларускага клуба.

З гэтай мэтай БАТЭ звярнуўся ў Беларускую федэрацыю футбола з просьбай змяніць даты правядзення дзвюх сваіх сустрэч у рамках чэмпіянату краіны і атрымаў на тое згоду.

Хатняя гульня 21-га тура з «Гомелем» адбудзецца ў пятніцу, 17 жніўня, — на дзень раней запланаванага календаром. А выязны матч 22-га тура са «Славіяй» перанесены з 25 жніўня на 18 кастрычніка.

Нагадаем, што першая гульня БАТЭ — «Хапаэль-Іроні» пройдзе 22 жніўня на стадыёне «Дынама», пачатак у 21:45. Матч у адказ — праз тыдзень. У выпадку перамогі БАТЭ трэці раз выходзіць у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў, у выпадку паразы будзе гуляць у групавым турніры Лігі Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?