24-гадовая беларуска ўзяла бронзавы медаль у шматбор'і (мастацкая гімнастыка) з вынікам 111,700.

Двухразовай алімпійскай чэмпіёнкай стала Яўгенія Канаева (Расія).

Медаль Чаркашынай -- 12-ы медаль беларусаў на Гульнях. Нагадаем, што сёння срэбра заваявалі на дыстанцыі 200 метраў Раман Петрушэнка і Вадзім Махнеў.

Заўтра на Алімпіядзе пройдзе фінал камандных спаборніцтваў у мастацкай гімнастыцы.

Пакуль у беларусаў у Лондане 12 медалёў: 3 залатыя, 4 срэбраныя і 5 бронзавых:

Золата: Надзея Астапчук (6 жніўня, лёгкая атлетыка, ядро) Максім Мірны / Вікторыя Азаранка (5 жніўня, тэніс, мікст), Сяргей Мартынаў (3 жніўня, стральба);

срэбра: два медалі Аляксандры Герасімені (2 жніўня і 4 жніўня; плаванне); медаль братоў Аляксандра і Андрэя Багдановічаў (9 жніўня, каноэ-двойка), медаль Рамана Петрушэнкі і Вадзіма Махнева (11 жніўня, байдарка-двойка, 200 метраў)

бронза: Марына Шкерманкова (1 жніўня, цяжкая атлетыка) і Ірына Кулеша (3 жніўня; цяжкая атлетыка), Вікторыя Азаранка (4 жніўня; тэніс), байдарка-чацвёрка (8 жніўня; Ірына Памелава, Надзея Папок, Вольга Худзенка і Марына Палтаран), Любоў Чаркашына (11 жніўня, мастацкая гімнастыка).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?