З прычыны ДТЗ на 18-м км аўтадарогі Адэса-Мелітопаль-Новаазоўск 13 чалавек шпіталізаваныя, з іх 5 грамадзянаў Расійскай Фэдэрацыі, 3 грамадзян Беларусі й 5 украінцаў.
Як паведамляе прэс-служба МНС, аварыя адбылася ў суботу ў 23:36. Кіроўца мікрааўтобуса Ford Transit з беларускімі нумарамі выехаў на паласу сустрэчнага руху і дапусьціў лабавое сутыкненне з легкавым аўтамабілем Chery Amulet.
Пацярпелыя з траўмамі розных ступеняў цяжкасці шпіталізаваны ў бальніцы Мікалаева.Па факце здарэння праваахоўнымі органамі праводзіцца расследаванне.
0
0
0
0
0
0