12 жніўня — дзень нараджэння вядомага палітыка Мікалая Статкевіча. Сваё 56-годдзе, як і мінулы дзень нараджэння, былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі адзначае за кратамі.

Прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці правялі акцыю салідарнасці з ім і іншымі беларускімі палітзняволенымі. На пляцоўцы каля Камароўскага рынку сталіцы адбыўся агульны пікет па зборы подпісаў за дэмакратычных кандыдатаў, якія вылучаюцца па акругах Мінска пры падтрымцы грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" і руху "За Свабоду". Акцыя праходзіла пад дэвізам "З днём нараджэння, Мікалай!". Кожны ахвотны меў магчымасць пазваніць з тэлефонаў удзельнікаў пікета і адправіць тэлеграму з віншаваннямі Статкевічу, любому іншаму палітзняволенаму.

Сярод пікетоўцаў былі вядомыя палітыкі і грамадскія актывісты Аляксандр Мілінкевіч, Аляксандр Фядута, Андрэй Дзмітрыеў, Юрый Меляшкевіч, Павел Вінаградаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?