Зборная Беларусі заваявала на Летніх Алімпійскіх Гульнях 13 медалёў: 3 залатыя, 5 срэбраных, 5 бронзавых

Вось увесь спіс нашых герояў.

Золата заваявалі: Надзея Астапчук (лёгкая атлетыка, ядро), Максім Мірны / Вікторыя Азаранка (тэніс, мікст), Сяргей Мартынаў (стральба);

срэбра: гэта два медалі Аляксандры Герасімені ў плаванні, медаль братоў Аляксандра і Андрэя Багдановічаў (каноэ-двойка), узнагарода Рамана Петрушэнкі і Вадзіма Махнева (байдарка-двойка, 200 метраў), сённяшні медаль дзяўчат у мастацкай гімнастыцы;

бронза: Марына Шкерманкова (цяжкая атлетыка) і Ірына Кулеша (цяжкая атлетыка), Вікторыя Азаранка (тэніс), байдарка-чацвёрка (Ірына Памелава, Надзея Папок, Вольга Худзенка і Марына Палтаран), Любоў Чаркашына (мастацкая гімнастыка).

Які медаль прынёс самыя большыя эмоцыі, самыя вялікія перажыванні, найбольшую радасць і эйфарыю?

Адказы пакідайце ў каментарах. Можна назваць адно прозвішча, можна -- тры, а можна і пяць, а можа і ўсе трынаццаць. Пажадана аргументаваць.

І ў сусветным кантэксце, якія небеларускія ўзнагароды найбольш запомніліся?
Стабільны Усэйн Болт, фантастычная перамога Мексікі ў футболе ці амерыканскія вікторыі ў баскетболе?
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?