«Дзікі луг», «Ланцуг», «У Крыме», «З кошыкам, або Гісторыя ненапісанай аповесці», «Салдаты», «Пра аднаго пісьменніка».

Апошні твор друкуецца ўпершыню — не публікаваўся нават у часопісным варыянце.

Андрэй Федарэнка — адзін з самых яркіх сучасных пісьменнікаў. Летась ён атрымаў 3-і прыз літаратурнай прэміі імя Гедройца.

Як выдатны стыліст, сваё майстэрства ён засведчыў і ў вялікіх формах (раман-эсэ «Мяжа», аповесць «Нічые», прысвечаная Слуцкаму збройнаму чыну), так і ў невялікіх запісах у духу Янкі Брыля «Сечка». Яго пяру належаць кнігі для падлеткаў «Афганская шкатулка» і «Шчарбаты талер». Паводле апошняй быў зняты чатырохсерыйны фільм.

Кнігі Федарэнкі неаднаразова ўваходзілі ў дзясяткі лепшых выданняў за год па версіі экспертаў «НН».

Ланцуг: аповесці / Андрэй Федарэнка. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2012. — 240 с.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?