Пэр Кромвэл, кіраўнік шведскай кампаніі Studio Total, якая арганізавала «плюшавы дэсант» у Беларусі 4 ліпеня, пацвердзіў, што ён і ягоныя калегі атрымалі позвы ад КДБ з’явіцца ў Мінску для следчых дзеянняў ў гэтай справе.
Кромвэл сказаў, што «сёння або заўтра» яны дадуць свой адказ — пасьля таго, як перамовяцца з КДБ.
На мінулым тыдні на афіцыйным сайце беларускага КДБ з’явіліся тры позвы, адрасаваныя грамадзянам Каралеўства Швецыі Пэру Кромвэлу, Томасу Мазэці і Ханне Ліне Фрэй, у сувязі са следствам у справе парушэння беларускай паветранай мяжы 4 ліпеня. У позвах гаворыцца, што гэтыя асобы павінны з’явіцца для правядзення следчых дзеянняў у