Пасля пяці месяцаў знаходжання ў спісе асобаў, якім забаронены выезд за межы Беларусі, высветлілася, што намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін не знаходзіцца ў спісе невыязных, паведамляе сайт АГП.

Пра гэта сёння Леў Марголін даведаўся ў будынку Маскоўскага раённага суда ад прадстаўніка Міністэрства ўнутраных спраў, які і выдаў адпаведны дакумент.

«Не факт, што я не з’яўлюся ў гэтым спісе праз нейкі час, але на сённяшні дзень — падзея даволі прыемнае», — адзначыў намеснік старшыні АГП.

Нагадаем, што 2 жніўня начальнік Дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун паведаміў, што «ў выніку тэхнічнага збою» ў спіс асобаў, якім забаронены выезд з Беларусі, трапіла каля 50 прозвішчаў.
Гэта палітыкі, праваабаронцы, журналісты, якіх не выпускалі з Беларусі, затрымаўшы на памежных пунктах.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0