Карэспандэнта «Вестак» Кастуся Шыталя выклікалі 13 жніўня ў пракуратуру Глыбоцкага раёна.
Супрацоўнікаў пракуратуры зацікавіла публікацыя
Берніковіч прапанаваў палітыкам, якія заклікаюць да байкоту, сканцэнтраваць свае намаганні ў Докшыцкай акрузе № 22. Ён паабяцаў даць актывістам свой офіс, доступ у інтэрнэт і паперу. «Вось такім чынам, на адной асобна ўзятай тэрыторыі можна спраўдзіць, як працуе „байкот выбараў“, які вы прапануеце», піша Берніковіч.
Копію публікацыі пракуратура атрымала па факсе з абласной пракуратуры.
Журналіст адмовіўся даваць тлумачэнні.
Пракурор Анатоль Сеўрукоў прыгразіў адміністрацыйнай адказнасцю ў выпадку, калі падобныя публікацыі будуць з’яўляцца на «Вестках». Аднак афіцыйнага папярэджання не выпісваў.
Паводле беларускага заканадаўства, удзел у выбарах з’яўляецца добраахвотнай справай. Няма ў законах і забароны заклікаць да байкоту выбараў.