Футбольны клуб БАТЭ 13 жніўня падпісаў пагадненне аб арэндзе ў бельгійскагапаведаміла«Зултэ-Варэгема» 24-гадовага паўабаронцы Міхаіла Сівакова,
Сівакоў — выхаванец футбольнай школы «Змена» (першы трэнер Леанід Данэйка). У 2003 годзе ён трапіў у структуру БАТЭ, за асноўную каманду якога з 2005 па 2008 гады правёў 64 афіцыйныя матчы і забіў шэсць мячоў. Сівакоў стаў чэмпіёнам (2007) і ўладальнікам Кубка краіны (2006), а ў 2008 годзе разам з барысаўскім клубам упершыню ў гісторыі беларускага футбола прабіўся ў групавую стадыю Лігі чэмпіёнаў УЕФА.
Пасля ўдала праведзенага сезона ў пачатку
Летам таго ж года трансферныя правы на Сівакова ў «Кальяры» выкупіў бельгійскі«Зултэ-Варэгем» .
Сівакоў перайшоў у БАТЭ напярэдадні матчаў
Таксама БАТЭ адрэагаваў на выказванні галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Георгія Кандрацьева, які заявіў, што барысаўчане сабатуюць інтарэсы яго каманды.
«Мы не перашкаджаем выкліку нашых футбалістаў у нацыянальную каманду, — падкрэсліваецца ў каментарыі
«Што да футбалістаў былой алміпійскай зборнай, то мы звярталі ўвагу Георгія Кандрацьева на тое, што сілы яе гульцоў не бязмежныя.За кароткі час яны правялі шэраг найважнейшых афіцыйных матчаў, рэгулярна ажыццяўлялі пералёты, што не магло не абярнуцца стомленасцю і павышанай схільнасцю на такім неспрыяльным фоне да траўм. Уласна, гэтая акалічнасць найперш і прадвызначыла нядаўнюю траўму Дзмітрыя Багі. Падобная сітуацыя склалася і з Дзянісам Паляковым», — падкрэсліваецца ў заяве.
БАТЭ адзначае, што гульцы клуба ў адпаведнасці з пажаданнем трэнера алімпійскай зборнай былі адпушчаныя ў нацыянальную каманду, а таксама ўдзельнічалі ў турніры ў Тулоне. Для гульні за нацыянальную зборную ў Ерэван гульцы ФК БАТЭ ляцяць «у поўнай адпаведнасці з патрабаваннем яе трэнера, за выключэннем Дзяніса Палякова і Дзмітрыя Багі».
«ФК БАТЭ заўсёды гатовы супрацоўнічаць з кіраўніцтвам АБФФ і нацыянальнай зборнай, але незалежна ад амбіцый кожнага боку, на наш погляд, рашэнні, што прымаюцца, павінны быць разумнымі»,— гаворыцца ў каментарыі.
«Сабатаж, натуральны сабатаж», — так ахарактарызаваў Кандрацьеў адносіны з БАТЭ на