Прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі пракаментаваў сітуацыю з беларускай штурхальніцай ядра, у якой забралі «золата» Алімпіяды.

Расійскае выданне «Известия» цікавіла, ці не забяруць у Надзеі Астапчук ордэн Айчыны III ступені, які яна атрымала пасля перамогі ў Лондане.

Вось што сказаў Павел Лёгкі: «Да беларусаў на гэтай алімпіядзе выключна прадузятае стаўленне. Прыклады таго вядомыя: гэта і бокс, і цяжкая атлетыка. І рашэнне пазбавіць Надзею ўзнагароды будзе безумоўна абскарджана. Трэба дачакацца, як пройдзе разбіральніцтва па гэтай справе.

Не варта спяшацца з высновамі. І тым больш — адбіраць ўзнагароду… Яна выключна заслужаны чалавек, годны высокіх дзяржаўных узнагарод».

Паводле слоў Лёгкага, пазней беларускі бок зробіць афіцыйную заяву наконт «справы Астапчук» і іншых праблемных сітуацый з беларускімі алімпійцамі ў Лондане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?