Дзяржаўтаінспекцыя Гродна і Гродзенскай вобласці выпусціла агітацыйны ролік «Цані жыццё». У кадры адзін за адным з’яўляюцца партрэты вядомых людзей, якія загінулі ў аўтакатастрофах: Пётр Машэраў, Уладзімір Мулявін, Віктар Цой, прынцэса Дыяна, Айседора Дункан ды іншыя. «У іх розныя густы, інтарэсы, мэты і прыярытэты. Але жыццё гэтых людзей скончылася аднолькава», — кажа голас за кадрам.
Напрыканцы роліка аўтары заклікаюць цаніць жыццё і думаць пра будучыню.