Па выніках вылучэння кандыдатаў у дэпутаты палаты прадстаўнікоў пакуль няма акругаў, дзе выбары могуць прайсці на безальтэрнатыўнай аснове, паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.

У сярэднім па краіне конкурс сярод патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты складае 4–5 чалавек на адну выбарчую акругу, сказаў Мікалай Лазавік.
Ён не выключыў, што безальтэрнатыўныя акругі ў краіне могуць з’явіцца пасля заканчэння працэдуры рэгістрацыі вылучэнцаў.

На дадзены момант па 2 меркаваныя прэтэндэнты на месца ў парламенце зафіксавана ў 11 акругах, па тры — у 20, па чатыры — у 35, па пяць — у 17. У 12 акругах кандыдатамі ў дэпутаты жадаюць стаць па шэсць чалавек, у 10 акругах — па сем. Па 8 патэнцыйных кандыдатаў на дэпутацкі фатэль ёсць у трох акругах. Акрамя таго, у Беларусі ёсць па адной акрузе, па якіх маюць намер балатавацца па 10 і па 11 чалавек.

Вылучэнне кандыдатаў завяршылася 13 жніўня, з 14 па 23 жніўня акруговыя выбарчыя камісіі будуць праводзіць іх рэгістрацыю. Дзень выбараў прызначаны на 23 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?