Вядомы навуковец і асветнік Сяргей Капіца памёр у Маскве на 85-м годзе жыцця.

Ён нарадзіўся ў 1928 годзе ў Кембрыджы, яго бацькам быў лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы Пётр Капіца.

Сяргей Капіца — аўтар чатырох манаграфій, дзясяткаў артыкулаў, 14 вынаходніцтваў і аднаго адкрыцця.
Ён з’яўляецца стваральнікам фенаменалагічнай матэматычнай мадэлі гіпербалічнага росту колькасці насельніцтва Зямлі.

З 1973 года акадэмік Капіца з’яўляўся вядучым навукова-папулярнай тэлепраграмы «Відавочнае — неймавернае».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?