Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Саламонавымі Астравамі.

Саламонавы Выспы — дзяржава ў паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяна.
Размяшчаецца на 992 выспах, агульная плошча ўсіх выспаў роўная тыповай беларускай вобласці — 28 500 кв. км (142-я тэрыторыя ў свеце), насельніцтва 478 тыс. чалавек. Выспы ўваходзяць у склад Брытанскай Садружнасці, таму вярхоўны кіраўнік — Каралева Лізавета ІІ і імі кіруе генерал-губернатар, але кіруе краінай прэм’ер-міністр.

Сталіца — Ханіара. Рознасць з Беларуссю ў часу +9 гадзін.

Атрымліваецца, што гэта краіна адной з першай на Зямлі сустракае новы дзень.
Валюта — даляр Саламонавых Выспаў.
Выспы пераважна вулканічнага паходжання; шмат дзеючых вулканаў.
Клімат субэкватарыяльны, вельмі вільготны. Сярэднія месячныя тэмпературы ад 26 да 28 ° C. Ападкаў ад 2300 да 7500 мм у год. Жывёльны свет: пацукі, кажаны, кракадзілы, яшчаркі, змеі, гіганцкія жабы; птушкі — дзікія галубы, папугаі і інш
Аснова эканомікі краіны — сельская гаспадарка, рыбалоўства, лесанарыхтоўкі.

ВУП на душу насельніцтва (у 2009 годзе) — 2,5 тыс. дал (177-е месца ў свеце), у Беларусі — у пяць разоў болей.

Культывуюцца какава, какосы, рыс, бульба, гародніна, садавіна. Разводзіцца быдла

Краіна мае вялікія радовішчы свінцу, цынку, нікелю і золата, а таксама баксітаў і фасфатаў, але яны не распрацоўваюцца.

У вёсках пераважаюць дамы традыцыйнага тыпу: лёгкія, прастакутныя хаты на слупах з плеценымі сценамі і двухсхільным дахам з пальмавага лісця. Аднак у буйных населеных пунктах нямала будынкаў на еўрапейскі манер.

У адзежы еўрапейскія элементы істотна пацяснілі традыцыю, але частка мясцовых жыхароў працягвае насіць павязкі на сцёгнах і кароткія спадніцы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?