Музыка упэўнены, што беларусы і без тлумачэнняў палітыкаў разумеюць сітуацыю ў краіне і неабходнасць перамен.

«Не ведаю. Што з людзьмі размаўляць? Беларусы — гэта разумныя людзі, якія і так усё разумеюць і ўсё ведаюць. Мы можам сказаць, што ў нас народ забіты ці не забіты, але любы беларус усё разумее, ён, знаходзячыся нават у глухой вёсцы, на ўзроўні падсвядомасці разумее сітуацыю, якая склалася ў краіне. Таму ўсе гэтыя пікеты — хе…ня, у прынцыпе. Удзел у цырку — гэта няправільна. Я лічу, што выбараў няма, не трэба наогул удзельнічаць. Пікет — гэта нагода, каб там нешта расказаць? Усе ведаюць сітуацыю — тупых няма», — сказаў Vinsent.

Нагадаем, Vinsent сыграў у фільме Андрэя Курэйчыка «Вышэй за неба», а таксама быў выканаўцам галоўнай ролі ў фільме «Жыве Беларусь» Кшыштафа Лукашэвіча.

Ён таксама пракаментаваў звальненне актора Анатоля Ката з кінастудыі «Беларусьфільм» пасля яго ўдзелу ў здымках польскага фільма, дзе ён сыграў генерала сілавых ведамстваў РБ.

«Сутнасць канфлікту ясная: на „Беларусьфільме“ ёсць „чорны спіс“ актораў, якіх не будуць здымаць — напрыклад тых, хто зняўся ў фільме „Жыве Беларусь“. Усё ж зразумела! Ёсць „чорны спіс“ музыкаў, а цяпер і „чорны спіс“ актораў», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?