Вось ён выбраўся ў штат Аёва — самы кукурузны край Амерыкі.Толькі вось селектарнай нарады не ладзіў, але сустрэўся з прыхільнікамі, пахадзіў па кукурузе, паабдымаўся са студэнткамі і нават выпіў папулярнага ў Амерыцы піва.
Прэзідэнцкія выбары пройдуць у ЗША 5 лістапада.Супрацьстаяць на выбарах дзеючаму прэзідэнту будзе кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Міт Ромні.
Традыцыйна ў ЗША кандыдату ў прэзідэнты, які прайграў, пасля выбараў галаву не разбіваюць і ў турму не кідаюць.