Прычэп КАМАза з сілікатнымі блокамі ў Дамашах Маладзечанскага раёна адарваўся ад грузавіка і перакуліўся на прыватным падворку. Па шчаслівай выпадковасці людзі ў здарэнні не пацярпелі.

Грузавік належыць аднаму з валожынскіх прадпрыемстваў. Сілікатныя блокі машына перавозіла з Залесся Смаргонскага раёна, сказаў інспектар дарожна-патрульнай службы Маладзечанскага райаддзела міліцыі Дзмітры Стасюлевіч.

Паводле слоў інспектара, у Дамашах прычэп адарваўся ад грузавіка, збіў агароджу падворка прыватнага дома, слуп лініі электраперадачы, яблыню і перакуліўся. Груз -– сілікатныя блокі –- вываліўся на зямлю.

Прычына здарэння – разрыў зварачнага шва дышля, якое злучае прычэп з грузавіком, расказаў Дзмітры Стасюлевіч.

– Вага прычэпа і сілікатных блокаў, якія ў ім знаходзіліся, – каля 12 тон, – кажа інспектар. Гэта цуд, што ні на дарозе, ні ў двары дома не было людзей.

Механік, які дазволіў выезд КАМАЗа на дарогу, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Дзмітры Стасюлевіч адзначае: службовыя асобы, адказныя за спраўнасць аўтамабіляў, адказваюць за здароўе і жыццё людзей. Што б магло здарыцца, каб прычэп адарваўся ад грузавіка ў гора

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?