«Самае галоўнае права чалавека – гэта права на жыцьцё, працу, заробкі, у нас гэтыя пытаньні вырашаюцца,»— сказаў кіраўнік Беларусі.

«Калі ЭЗ будзе размаўляць праз «жалезную заслону» і будзе трымаць нас за горла, то мы ні на якія размовы не пойдзем,» ‑‑ сказаў кіраўнік Беларусі.

«Пануканьня зь іх боку мы не дапусьцім. Я думаю, Эўразьвяз упускае рэальны шанец дамовіцца з намі і знайсьці ў нашай асобе добрага партнэра,»‑‑ сказаў А.Лукашэнка. Пры гэтым кіраўнік Беларусі заявіў, што Беларусь зацікаўлена ў наладжваньні стасункаў з ЭЗ.

«Захад зацыкліўся на нейкіх правах чалавека. Самае галоўнае права чалавека – гэта права на жыцьцё, працу, заробкі, у нас гэтыя пытаньні вырашаюцца,»— сказаў кіраўнік Беларусі.

Адносна патрабаваньня Эўразьвязу вызваліць палітзьняволеных, А.Лукашэнка сказаў: «У нас няма палітычных артыкулаў, і мы паказалі, за што асудзілі гэтых людзей. Гэта людзі, якіх эўразьвязаўцы за свае грошы штурхалі на барыкады, і ім (ЭЗ) хочацца іх адтуль выцягнуць...Добра, прыйдзіце, прызнайце, што вінаватыя, папрасіце прабачэньня ў беларусаў і скажыце, давайце вырашаць пытаньні,»— сказаў А.Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?