За некалькі хвілін пара з Пінска трапіла ў два ДТЗ. Спачатку перад іх аўтамабілем выскачыў лось, і прадухіліць сутыкненне не ўдалося, а потым у Ford Transit урэзалася фура.
Жанчына паспела выцягнуць мужа з пашкоджанага аўтамабіля,паведаміла начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ Брэсцкай вобласці Наталля Сахарчук. Усё адбылося на трасе М1.
Як удакладнілі ў ДАІ, першая аварыя здарылася каля 22:00 на тэрыторыі Івацэвіцкага раёна.За рулём аўтамабіля знаходзіўся 37-гадовы мужчына. Ён атрымаў даволі цяжкія траўмы: у яго тупая траўма жывата, пашкоджаныя ўнутраныя органы. Яго жонка, якая ехала на пасажырскім сядзенні, практычна не пацярпела. Абодва яны былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.
- Жанчына вырашыла выцягнуць мужа з аўтамабіля, каб аказаць першую медыцынскую дапамогу, паклала на абочыну, - паведаміла Наталля Сахарчук. -
Літаральна ў наступную хвіліну каля месца здарэння праязджалі дзве фуры: першы кіроўца змог аб'ехаць пашкоджаны Ford, у другога дальнабойніка з Венгрыі запасу часу не было, і ён зачапіў легкавік.
0
0
0
0
0
0