Прапанова паставіць помнік танку «Іосіф Сталін» у Баранавічах паступіла з Міністэрства абароны Беларусі. Мясцовыя ўлады развілі тэму і вырашылі зрабіць у горадзе ваенна-гістарычнае памятнае месца.

Як паведамілі IP у Міністэрстве абароны Беларусі, рашэнне паставіць помнік танку прынята ў сувязі з тым, што ў Баранавічах знаходзілася танкавая дывізія.

Танк «Іосіф Сталін» або ІС-3 прывезлі на рэстаўрацыю ў Баранавічы. Адрамантаваны, зараз ён знаходзіцца на тэрыторыі адной з вайсковых частак.

Першапачаткова горад атрымаў прапанову ад Міністэрства абароны ўсталяваць танк ў цэнтры. Але, абмеркаваўшы пытанне на пасяджэнні гарвыканкама, месца адкарэктавалі — помнік мяркуецца паставіць у раёне Траццякоў каля двух дотаў недалёка ад Гарматы — помніка воінам-артылерыстам.

У Мінабароны хацелі б прымеркаваць адкрыццё памятнага месца да Дня танкіста 9 верасня. Але, як адзначылі ва ўпраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва, у дадзены час распрацоўваецца праект добраўпарадкавання памятнага месца і аб адкрыцці пакуль казаць рана.

  • * *

У Беларусі ў якасці помнікаў лічацца 43 танкі і 6 самаходак. ІС-3 таксама стаіць у Мар’інай Горцы, Бабруйску, Шклове, Смаргоні, Добрушы, у пасёлку Калодзішчы, у мястэчку Лядзішча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?