Паводле звестак Белстата, у студзені—ліпені 2012 года рэалізацыя гарэлкі вырасла на 7,2% у параўнанні са студзенем—ліпенем 2011 года. Прададзена 6 млн. 958 тыс. дал гарэлкі, яе доля ў агульным аб'ёме спажывання алкаголю склала 49,8% (у студзені—ліпені 2011 года — 43,7%).

Доля рэалізацыі алкагольнай прадукцыі ў агульным аб'ёме рознічнага тавараабароту ў студзені—ліпені 2012 года склала 10,6%. На спажывецкім рынку рэалізавана алкагольных напояў і піва на 8,7 трлн. рублёў.

Піва за сем месяцаў гэтага года прададзена 20 млн. 82,2 тыс. дал, што на 0,8% больш за аналагічны леташні паказчык. Доля гэтага напою ў агульным аб'ёме спажывання алкаголю склала 14,4% (за студзень—ліпень 2011-га — 13,4%).

Лікёра-гарэлачных вырабаў рэалізавана 1 млн. 145,8 тыс. дал (на 2,8% менш), вінаградных він — 1 млн. 771,6 тыс. дал (на 1,7% менш), пладовых він — 6 млн. 898,6 тыс. дал (на 29,5% менш). Пладовыя віны занялі 22,2% у аб'ёме продажу алкагольнай прадукцыі (у студзені—ліпені 2011 года — 29,6%).

Каньяку і брэндзі прададзена 136,3 тыс. дал (на 31,1% менш), пеністых він і шампанскага — 804,4 тыс. дал (на 14,8% больш), слабаалкагольных напояў — 498,6 тыс. дал (на 4% менш).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?