З Наваградзкага павету. Па нашых валасьцёх рассылаецца шмат чарнасоценных газэт: «Россія», «Минское слово» і другія. Усе гэтыя газэты хочуць навярнуць мужыкоў да старых парадкаў. Дзівяцца нашы мужыкі, за якую гэта ласку ім усюды без грашэй газэты пруць: то поп у царкве газэты раздае, то пісар ў воласьці ў руку совае. Мужыкі бяруць газэты і носяць іх у краму да Соркі, а яна за кожныя дзьве газэціны дае аркуш паперы на папяросы, і мае карысьць, бо гэтыя такія вялікія, што адною можна паабварочаць паўпуды селядцоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?