Сьпі, сыночак, люлі‑люлі,
    Пакуль дома ў матулі.
    Сьпі, маленькі, ляж на бок.
    Аддамо цябе ў садок.
    Выхавацельніца там
    Малых ставіць па кутам.
    Не пакорміць цябе з лыжкі,
    А прымусіць гартаць кніжкі
    Без малюнкаў і без здымкаў.
    Дзеці забяруць машынку,
    Адламаюць ёй калёсы —
    Вось пачатак твайго лёсу,
    Месца зьдзекам і пакуце.
    Божы дзень стаяць у куце!
    І так, сынку, ўсё жыцьцё,
    (Ажно ў грудзях калацьцё) —
    Школа, войска, інстытут...
    Напакутуешся тут.
    А наразе сьпі, сынок,
    Хутка аддамо ў садок.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0