У сталіцы ўкамплектаванасьць дактарамі ніжэйшая за 63 працэнты, а заробкі маладых спэцыялістаў меншыя за 350 тысяч, паведаміў старшыня камітэту па ахове здароўя гарвыканкаму Дзьмітры Піневіч.

На гэту праблему звярнуў увагу старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітрый Піневіч на пасяджэнні гарвыканкаму, дзе разглядалася пытанне аказання медыцынскай дапамогі жыхарам горада ва ўмовах рэструктурызацыі сістэмы аховы здароўя.

Паводле яго слоў, амаль 20 працэнтаў спецыялістаў паліклінік знаходзяцца ў перадпенсіённым узросце. Не лепшая сітуацыя з рэаніматолагамі, рэнтгенолагамі і іншымі спецыялістамі. Як адзначыў дакладчык, дэфіцыт кадраў — самы небяспечны крызіс аховы здароўя.

Пры гэтым Дзмітрый Піневіч не ўпэўнены, што павелічэнне набору ў медыцынскія ВНУ вырашыць праблему ў поўнай меры. Паводле яго думкі, у сталіцы не створаны ўмовы для матывацыі работы маладога спецыяліста ў дзяржаўнай ахове здароўя. «Неабходна ўстанавіць надбаўкі да зарплаты работнікаў, асабліва маладых спецыялістаў», — сказаў ён. У сярэднім зарплата маладых спецыялістаў пярвічнага звяна складае не больш як Br350?370 тыс.

Акрамя таго, Дзмітрый Піневіч лічыць неабходным знізіць адток спецыялістаў у камерцыйны сектар шляхам больш жорсткіх ліцэнзійных патрабаванняў. «У Мінску 7 тыс. урачоў працуюць у камунальнай сферы і амаль 3 тыс. — у камерцыйнай. На нашу думку, у прыватных медцэнтрах павінны працаваць толькі спецыялісты з першай і вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыяй. Гэта будзе жорсткім прэвентыўным кантролем якасці», — падкрэсліў ён, дадаўшы пры гэтым, што пасля праверак камітэтам па ахове здароўя мэрыі камерцыйных структур трэць матэрыялаў накіроўваецца ў Міністэрства аховы здароўя для спынення дзеяння ліцэнзій на медыцынскую дзейнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?