З 18 жніўня забаронены ўвоз у Беларусь свініны з Яраслаўскай вобласці Расіі з-за распаўсюджання ў гэтым рэгіёне афрыканскай чумы свіней. Адпаведнае ўказанне прынятае дэпартаментам ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, якое размешчана на сайце ведамства.

Часовыя абмежаванні ўводзяцца на ўвоз жывых свіней, спермы кныроў, мяса свінога і прадуктаў яго перапрацоўкі.
Забарона таксама тычыцца скураной, рогакапытнай і кішачнай сыравіны, шчаціння, мяса дзікоў, паляўнічых трафеяў, кармоў і кармавых дабавак для жывёл, былога ва ўжыванні абсталявання для ўтрымання, забою і разбірання свіней.
Акрамя таго, прапаноўваецца прыняць дадатковыя меры кантролю па забеспячэнні біялагічнай абароны буйных свінаводчых комплексаў, а таксама свінаводчых ферм і гаспадарак.

Нагадаем, пастановай Савета міністраў ад 4 жніўня 2012 года № 731 у сувязі з распаўсюджаннем афрыканскай чумы свіней часова ўведзены ветэрынарны кантроль асобных тавараў, што паступаюць у Беларусь з Расіі. Пастанова была прынятая «для падтрымання эпізаатычнай паспяховасці на тэрыторыі Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?