«Праваслаўных гопнікаў» абурыла мая футболка з надпісам «Багародзіца, Пуціна прагані», — піша інтэрнаўтка denport. — Скончылася ўсё ў АУС Дарагамілава ў Маскве а гадзіне ночы, дзе мы напісалі ўзаемныя заявы аб абразах, яны яшчэ аб экстрэмізме з нашага боку, а мы —аб пагрозах з іх боку».

«Багародзіца, Пуціна прагані» — гэта назва перформансу расейскага панк-гурту Pussy Riot, за які дзяўчаты атрымалі два гады турмы.
Акцыя раскалола расейскае грамадства. Адны кажуць, што дзяўчаты мелі права на такі перформанс. Другія вінавацяць іх у правакатарстве. Амаль такі ж спектр думак і адносна паводзін групы юнакоў, што дачапіліся да дзяўчат з такім выразам на майцы. «Вы зневажаеце мае рэлігійныя пачуцці», — заявілі яны і запатрабавалі, каб тыя выйшлі з імі з кавярні на двор...
«За гэта прыйдзецца адказаць перад Богам», — зачытвалі яны Біблію.

Відэа глядзіцца як захапляльны псіхалагічны трылер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?