Матацыкліст у Стаўбцоўскім раёне наехаў на дзіка і загінуў
ДТЗ адбылося на 270 км аўтадарогі М1 (Брэст — Мінск) паблізу вёскі Залужжа 19 жніўня.
21-гадовы жыхар Пінскага раёна, кіруючы матацыклам «Ява-350», наехаў на дзіка, перакуліўся і загінуў. «Кіроўца быў на зарэгістраваным матацыкле, меў правы, знаходзіўся ў маташлеме», — канстатавалі ў ДАІ.