У ДТЗ, за 2 кіламетры ад Калінкавічаў, загінулі тры чалавекі, у тым ліку дзіця, яшчэ двое параненыя.

Позна вечарам 18 жніўня сутыкнуліся два аўтамабілі — "Фальксваген Пасат Б3" і "Фальксваген Пасат Б5". У першым знаходзіліся чатыры чалавекі: кіроўца і тры пасажыры, у тым ліку дзіця; у другім — адзін кіроўца.

Загінуў кіроўца 1972 года нараджэння; жанчына 1974 года нараджэння і яе сын 2003 года нараджэння памерлі па дарозе ў бальніцу.
Муж жанчыны атрымаў раненні і дастаўлены ў бальніцу. Таксама пацярпеў кіроўца другога аўтамабіля. Параненых ратавальнікі даставалі з аўтамабіля з дапамогай гідраўлічнага інструменту.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?